Удзельнікам «Менскага дыялогу» расказалі пра палітвязняў і небяспеку БелАЭС


Удзельнікі пікету.
Фота: belsat.eu

У Менску ля гатэлю «Marriott», дзе 7 кастрычніка праходзіць міжнародная канферэнцыя «Менскі дыялог», актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» зладзілі перадвыбарчы пікет, падчас якога распавядалі ўдзельнікам канферэнцыі аб праблемах з дэмакратыяй у Беларусі, перадае карэспандэнт belsat.eu.

Фота палітвязняў на пікеце.
Фота: belsat.eu

«На канферэнцыі шмат еўрапейскіх чыноўнікаў, дыпламатаў. І мы хочам нагадаць пра тыя праблемы, якія ёсць у краіне. Пра наяўнасць палітвязняў. Пра тое, што будуецца небяспечная для ўсяго рэгіёну атамная электрастанцыя. Пра тое, што ў нас фальсіфікуюцца выбары і адсутнічае магчымасць легальнай змены ўлады», – расказаў у каментары belsat.eu удзельнік пікету Яўген Афнагель.

Яўген Афнагель падчас пікету.
Фота: belsat.eu

У такіх умовах, паводле яго, прыязджаць еўрапейскім чыноўнікам у Беларусь і паціскаць руку Аляксандру Лукашэнку, якога падазраюць у выкраданнях і забойствах палітычных апанентаў, нельга.

Удзельнікі пікету.
Фота: belsat.eu

Яўген Афнагель адзначыў, што ўдзельнікі канферэнцыі падыходзяць да пікету, задаюць пытанні, але гэты не адбываецца масава. Тым не менш, заявіў ён, пікет стаіць проста насупраць вокнаў канферэнц-залы, і яе наведнікі могуць яго бачыць і назіраць за тым, што адбываецца на вуліцы.

Удзельнікі пікету.
Фота: belsat.eu

МГ belsat.eu

Стужка навінаў