9 траўня спартоўцы вызваленыя ад спаборніцтваў. «Экскурсія» запланаваная ў графіку першынства, які праходзіць у Менску.
Тайскіх баксёраў абяцаюць пазнаёміць з сістэмай абарончых умацаванняў і вайсковай тэхнікай.
Для прысутных таксама зладзяць вайскова-гістрарычную рэканструкцыю «Бітвы за Берлін».
Беларуская сталіца не ўпершыню прымае ў сябе чэмпіянаты свету па тайскім боксе. Сёлета на спаборніцтва, якія праходзяць з 3 па 12 траўня, прыехалі спартсмены з больш чым 90 краінаў.
ДР belsat.eu