Удзельнік ад Беларусі правёў першую рэпетыцыю на «Еўрабачанні»

ВІДЭА

Украінскі спявак Alekseev правёў першую рэпетыцыю ў Лісабоне. 29 красавіка ўдзельнікі першага паўфіналу мелі 30 хвілінаў на сцэне конкурсу. Выканаўца выйшаў у белай кашулі, працятай на спіне чырвонымі ружамі. Побач з ім танцавала балерына.

Відэа з рэпетыцыі з’явілася на «Youtube». У каментарах гледачы станоўча ацэньваюць выступ, выказваючы спадзеў, што артыст трапіць у фінал. Гэткую надзею выказвае і журналіст брытанскага выдання «Metro», які напісаў, што пастаноўка артыста здзівіла і парадавала прэс-цэнтр.

Паводле букмекераў у першым паўфінале Alekseev пакуль займае 13 месца (у фінал праходзіць першая дзясятка).

Alekseev прыме ўдзел у першым паўфінале «Еўрабачання» 8 траўня і выступіць восьмым. Беларусь толькі аднойчы трапіла ў фінальны топ-10. У 2007 годзе Дзмітрый Калдун заняў 6-ае месца.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары