У ЗША працаўнік піваварні застрэліў пяцярых чалавек, а пасля забіў сябе


У адміністрацыйным будынку піваварнай кампаніі MolsonCoors у амерыканскім горадзе Мілуокі (штат Вісконсін) адзін з працаўнікоў адкрыў страляніну, у выніку чаго загінулі 5 ягоных калег, паведамляе CNN.

Трагедыя адбылася ўдзень 26 лютага. Па прыбыцці на месца падзеі, акрамя целаў пяцярых чалавек, паліцыя знайшла мёртвым і нападніка. 51-гадовы жыхар Мілуокі памер ад агнястрэльнага ранення, нанесенага сабе самастойна.

Прычыны і матывы нападу пакуль нявысветленыя. Цяпер паліцыя апытвае ўсіх, хто знаходзіўся на тэрыторыі прадпрыемства.

Як паведаміў тэлеканал ABC са спасылкай на крыніцы, стралок быў у гэты дзень звольнены з працы. Ён выйшаў з будынку, а потым вярнуўся са зброяй.

Мэр гораду Том Бэрэт назваў тое, што здарылася «грамадскай трагедыяй», але адмовіўся агучваць версіі матываў стралка. Віцэ-губернатар Вісконсіна Мандэла Барнс адзначыў бессэнсоўнасць таго, што адбылося і нагадаў, што гэта ўжо 11-я страляніна ў Мілуокі з 2004 году.

КА belsat.eu

Стужка навінаў