У ЗША котка каталася на даху аўтамабіля


Незвычайную котку аўтааматарку заўважылі ў ЗША ў штаце Небраска.

Выданне New York Post распавядае, што Ронда Рэнкін ехала па хуткаснай трасе са сваёй сям’ёй, у суседняй паласе руху яе дачка заўважыла аўтамабіль, на даху якога ехала жывёла. Спачатку яны падумалі, што гэта янот, але пасля таго, як пад’ехалі бліжэй стала зразумела, што гэта котка. Трэба адзначыць, што хуткасць была каля 100 км/г. Трэба адзначыць, што кіроўца аўтамабілю, на якім ехала котка, нават не ўяўляў, што мае на даху такога незвычайнага пасажыра.

Абаронцы жывёлы цяпер намагаюцца высветліць, якім чынам котка патрапіла ў такую небяспечную сітуацыю.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў