У ЗША чыноўнік расстраляў 12 чалавек


У горадзе Вірджынія-Біч на ўсходнім узбярэжжы ЗША дзяржслужачы распачаў страляніну ў муніцыпальным комплексе. Паводле апошніх звестак, ахвярамі сталі 12 чалавек. Сам стралок таксама загінуў.

Першыя паведамленні аб стральбе ў Вірджынія-Біч (355 км ад Вашынгтона, штат Вірджынія) паліцыя горада атрымала каля 16 гадзін па мясцовым часе, піша ВВС. Мужчына адкрыў агонь у муніцыпальным комплексе недалёка ад мэрыі і будынка суда. У комплексе размешчаны офісы камунальных службаў горада.

Выданне Wall Street Journal перадае са спасылкай на мясцовых чыноўнікаў, што чалавек, які ўстроіў стральбу, доўгі час працаваў у сферы камунальных паслуг гораду, і яго звольнілі.

Пра тое, што стральбу ў муніцыпальным будынку зладзіў незадаволены супрацоўнік камунальных службаў гораду са шматгадовым стажам, пацвердзілі ў паліцыі. Там лічаць, што стралок дзейнічаў адзін: каля 16 гадзін ён зайшоў у будынак муніцыпальнага комплексу і «неадкладна пачаў без разбору страляць».

Пазней стала вядома, што загінулі 12 чалавек. Сам стралок быў таксама забіты – у перастрэлцы з паліцыяй.

На месцы стральбы знойдзены пісталет і вінтоўка, паводле папярэдніх дадзеных, забойца набыў зброю законным шляхам.

КА belsat.eu

Стужка навінаў