У вёсцы пад Буда-Кашалёва мужчына зачыніў сваю сям'ю ў хаце, абліў бензінам і падпаліў


Святкаванне Новага году ледзь не скончылася смерцю для цэлай сям’і з Гомельскай вобласці.

Як стала вядома «Моцным навінам», у гэты дзень, у пасёлку Ветка, непадалёк ад Буда-Кашалёва Гомельскай вобласці, 40-гадовы пʼяны мужчына спрабаваў забіць сваю сямʼю і знаёмага, які знаходзіўся ў іх у гасцях.

Знаходзячыся ў нецвярозым стане, ён зачыніў звонку дзверы свайго дома, пасля чаго абліў сцены і вокны будынка бензінам і падпаліў. У доме знаходзілася яго 33-гадовая жонка, 11-гадовы сын і знаёмы. Матывы ўчынку следству пакуль не вядомыя.

Трагедыі не здарылася – людзі, што знаходзіліся ўнутры, патушылі вогнішча самастойна, да прыбыцця ратавальнікаў. Падпальшчык арыштаваны і цяпер знаходзіцца ў СІЗА.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў