У выніку падрыву турыстычнага аўтобусу ў Егіпце загінулі 4 чалавекі


Трое в’етнамскіх турыстаў і егіпецкі гід былі забітыя і не менш за 10 чалавек атрымалі раненні ў выніку падрыву турыстычнага аўтобусу ўвечары 28 снежня. Тэракт адбыўся прыкладна ў 4 км ад сусветна вядомых пірамід Гізы ў Егіпце.

Раней паведамлялася пра 2 забітых турыстаў.

Усяго ў аўтобусе было 14 чалавек. Адказнасць за атаку пакуль ніхто на сябе не ўзяў.

Мяркуецца, што бомба была самаробная, яе размясцілі на дарозе. Прэмʼер-міністр Егіпту Мустафа Мадбулі заявіў, што аўтобус мог адхіліцца ад бяспечнага маршруту, які ахоўваўся паліцыяй. Кіраўнік ураду ўзяў сітуацыю пад асабісты кантроль.

ІІ, belsat.eu, паводле Reuters

Стужка навінаў