У Віцебску затрымалі 17-гадовую закладчыцу наркотыкаў


Разам з няпоўнагадоваю дзяўчынаю падчас закладання наркатычных рэчываў затрымалі двух хлопцаў 2000-га і 2001 гадоў нараджэння.

У маладзёнаў знайшлі псіхатроп альфа-PVP. Супраць іх завялі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 328. За распаўсюд наркотыкаў маладзёнам пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 8 да 15 гадоў. Раней яны праблемаў з законам не мелі.

Яшчэ двух падлеткаў затрымалі за роспісы гарадскіх аб’ектыў кантактамі наркадылераў. З дапамогаю фарбы і трафарэтаў яны наносілі на гарадскія будынкі адрас інтэрнэт-крамы наркатычных рэчываў у сацыяльных сетках. Фотасправаздачу адпраўлялі ўладальнікам рэсурсу.

За працу з імі дылеры разлічваліся наркотыкамі, частку з якіх віцябляне ўжывалі, а частку прадавалі, піша uvd.vitebsk.gov.by. Устанавілі, што ўсяго ў горадзе яны зрабілі прыблізна 60 роспісаў. У дачыненні іх таксама распачалі крымінальную справу паводле «наркатычнага» артыкулу.

Усё больш падлеткаў робяцца ахвярамі наркадылераў, якія паведамленнямі і завуаляванаю рэкламай у беларускіх гарадах намаўляюць да хуткага заробку. За раскладанне наркотыкаў у непрыкметных месцах можна атрымаць да 15 гадоў турмы. Тым часам сапраўдныя злачынцы застаюцца на волі.

Hавiны
«Больш не дакрануся»: футбаліст «Крумкачоў» атрымаў 9 гадоў турмы за 57 грамаў наркотыкаў
2019.01.17 16:19

ДР belsat.eu

Стужка навінаў