«Больш не дакрануся»: футбаліст «Крумкачоў» атрымаў 9 гадоў турмы за 57 грамаў наркотыкаў


Футбаліста ФК «Крумкачы» Алега Дыбаля прысудзілі да 9 гадоў зняволення за наркотыкі.

17 студзеня 2019 года справа разглядалася ў судзе Партызанскага раёну Менску.

Дыбаля прызналі вінаватым у незаконным набыцці і захоўванні забароненых рэчываў з мэтаю збыту.

У апошнім слове футбаліст сказаў, што «больш не дакранецца да наркотыкаў».

Паводле следства, Алег Дыбаль набыў 47,35 гр. альфа-PVP (псіхастымулятар) і 8,91 гр. амфетаміну, каб пасля прадаць, паведамляе court.gov.by. Наркотыкі ён захоўваў у сваім доме. Футбаліста затрымалі летась у кастрычніку.

Hавiны
Гульца «Крумкачоў» затрымалі за незаконны абарот асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў
2018.10.11 17:52

28 снежня 2018 года Дыбалю споўнілася 25 гадоў.

Прысуд у законную сілу яшчэ не ўступіў і можа быць абскарджаны.

Hавiны
Чарговы прысуд-328: у Магілёве 18-гадовай дзяўчыне далі 8 гадоў
2018.06.05 13:50

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў