У Віцебску пратэставалі супраць інтэграцыі. Фотафакт


29 снежня ў Віцебску прайшоў пратэст супраць паглыблення інтэграцыі Беларусі ды Расеі.

Удзельнікі пратэсту ў Віцебску. Фота Віктара Старавойтава belsat.eu
Акцыя праходзіла на плошчы Перамогі. Фота Віктара Старавойтава belsat.eu

Акцыя праходзіла на плошчы Перамогі. Актывісты з бела-чырвона-белымі ды чырвона-зялёнымі сцягамі пратэставалі супраць больш шчыльнага саюзу дзвюх краінаў ды супраць Аляксандра Лукашэнкі, ускладаючы на яго віну за інтэграцыю з Расеяй.

ВІДЭА
«Навагодняе бязмежжа». У Менску пратэсты супраць інтэграцыі з Расеяй. ВІДЭА І ФОТА
2019.12.26 22:05

Людзей на акцыю сабрала кіраўніца БХД на Віцебшчыне Таццяна Севярынец. Яе сын, сустаршыня хрысціянскіх дэмакратаў Павел Севярынец, быў арганізатарам пратэстаў у Менску. 26 снежня яго арыштавалі за гэта на 15 содняў.

Апроч сімволікі ўдзельнікі трымалі ў руках расцяжку за незалежнасць. Фота Віктара Старавойтава belsat.eu

Акцыя завершылася без затрыманняў.

На акцыя былі як нацыянальныя, гэтак і дзяржаўныя сцягі. Фота Віктара Старавойтава belsat.eu

МГ belsat.eu

Стужка навінаў