«Навагодняе бязмежжа». У Менску пратэсты супраць інтэграцыі з Расеяй. ВІДЭА І ФОТА


Арганізатары антыінтэграцыйных пратэстаў заявілі, што ціск і рэпрэсіі ўладаў змусілі іх змяніць фармат нядзельнай акцыі са шматгадзіннага шэсця на 30-хвілінны жывы ланцуг. Але не ўсе падтрымалі гэтыя змены. 29 снежня ў Менску прайшлі дзве розныя акцыі супраць адной інтэграцыі. Мы паказалі абедзве.

14.00. Акцыя завершылася.

13.53. Калона дайшла да плошчы Незалежнасці. Акцыя завяршаецца. Вячаслаў Сіўчык запрашае людзей далучацца да акцыі, якая адбудзецца а 15 гадзіне.

Акцыя супраць інтэграцыі з Расеяй. 29 снежня 2019 г. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

13.45. Мітынгоўцы падыходзяць да плошчы Незалежнасці. Міліцыянты, супрацоўнікі ДАІ суправаджаюць калону.

13.30. Мітынгоўцы вырашылі, што пройдуць кароткім шэсцем да плошчы Незалежнасці.

Удзельнікі акцыі пратэсту. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»
Удзельнікі акцыі пратэсту. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»
Удзельнікі акцыі пратэсту. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

13.20. Паводле назіральнікаў #controlBY на плошчы каля 150 удзельнікаў акцыі. Людзі трымаюць плакаты. Ахвочыя могуць прамаўляць у мікрафон. Міліцыянты не перашкаджаюць мітынгоўцам.

Лічыльнікі назіральнікаў #controlBY. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»
Назіральнікі ініцыятывы #controlBY. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»
Удзельнікі акцыі пратэсту. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»
Удзельнікі акцыі пратэсту. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»
Удзельнікі акцыі пратэсту. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»
Удзельнікі акцыі пратэсту. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»
Удзельнікі акцыі пратэсту. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

13.00. Каля сотні ўдзельнікаў мітынгу супраць інтэграцыі на Кастрычніцкай плошчы.

Удзельнікі акцыі пратэсту. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»
Удзельнікі акцыі пратэсту. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»
Удзельнікі акцыі пратэсту. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

12.30. Удзельнікі акцыі трымаюць фотаздымкі ўдзельнікаў мінулых акцыяў супраць інтэграцыі, якія цяпер адбываюць адміністратыўны арышт.

Удзельнікі акцыі пратэсту. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»
Удзельнікі акцыі пратэсту. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»
Удзельнікі акцыі пратэсту. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

На Кастрычніцкай плошчы працягваюць збірацца людзі. Цяпер тут некалькі дзясяткаў чалавек з сцягамі і плакатамі.

Удзельніца акцыі пратэсту. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»
Вячаслаў Сіўчык на акцыі. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»
Акцыя супраць інтэграцыі. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

12.15. На плошчы сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек. Міліцыянты не перашкаджаюць правядзенню акцыі.

12.05. Працягваюць збірацца людзі. Сярод палітыкаў, якія на акцыі – Вольга Кавалькова, сустаршыня БХД і Вячаслаў Сіўчык, лідар Руху Салідарнасці «Разам».

11.55. На Кастрычніцкай плошчы пачынаюць збірацца людзі. Есць некалькі бел-чырвона-белых сцягоў.

Hавiны
У Віцебску пратэставалі супраць інтэграцыі. Фотафакт
2019.12.29 11:37

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец заклікаў сабрацца ў нядзелю, 29 снежня, а 12-й на Кастрычніцкай плошчы і прайсціся шэсцем па праспекце да станцыі метро «Маскоўская» і вярнуцца назад. Але ў чацвер раніцай яго затрымаў АМАП – цяпер Севярынец на Акрэсціна.

«Мяне чакаюць ля пад’езда. Баяцца пратэстаў. Гэта значыць, іх абавязкова трэба праводзіць», – напісаў Севярынец незадоўга да затрымання.

Пасля гэтага аргкамітэт «Кампаніі ў абарону незалежнасці» прапанаваў усім ахвотным замест шэсця ўстаць у «жывы ланцуг» на праспекце Незалежнасці ад галоўнага паштамту да Кастрычніцкай плошчы з 15:00 да 15:30.

Пазней сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова заявіла, што збіраецца быць і на плошчы, і на ланцугу. Некаторыя каментатары пачалі пісаць, што зробяць тое ж самае, «каб не было сорамна перад Паўлам».

«Белсат» асвятляў дзве акцыі.

Антыінтэграцыйны пратэст на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. 21 снежня 2019 года. Фота – Васіль Фядосенка / Reuters / Forum

ДД belsat.eu

Стужка навінаў