Крымінальная справа за здзек над дзяржаўнымі сімваламі распачата ў дачыненні да 45-гадовага жыхара Віцебску.
Як паведамляе БелТА, інцыдэнт адбыўся ўвечары 2 траўня. Мужчына, сарваў сцяг, вывешаны ў гонар Першамая на адным з гандлёвых абʼектаў, і, прыхапіўшы дзяржаўны сімвал з сабой, накіраваўся ў госці да сяброў.
Пракуратура Віцебску 29 траўня ў дачыненні да віцябляніна распачала крымінальную справу па арт.370 КК Беларусі (здзек з дзяржаўных сімвалаў), якая накіравана для правядзення папярэдняга следства ў гарадскі аддзел Следчага камітэту.
Паводле пракуратуры, у 2016 годзе справы гэтай катэгорыі ў краіне не распачыналіся, у 2017-м – гэта першы такі выпадак.
ІІ, паводле БелТА, belsat.eu