27 снежня на скрыжаванні праспекта Будаўнікоў і вуліцы Чкалава ў Віцебску сутыкнуліся легкавая «Škoda» і аўта хуткай медычнай дапамогі.
ДТЗ адбылося каля 19:00. У выніку сутыкнення з легкавіком, якім кіравала 28-гадовая дзяўчына, «хуткая» перакулілася на бок.
У «Škoda» на заднім сядзенні знаходзіўся 4-гадовы дзяцёнак, ён сядзеў у адмысловым утрымліваючым прыстасаванні і не пацярпеў, паведамляе віцебская ДАІ.
Усіх удзельнікаў аварыі шпіталізавалі для ацэнкі іхнага стану.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu, паводле «Народныя навіны Віцебску»