У Вільні плануюць пахаванне ўдзельнікаў паўстання Каліноўскага

ВІДЭА

У падрыхтоўцы да пахавання кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гадоў, чые парэшткі знайшлі на гары Гедзіміна ў Вільні, засталіся тэхнічныя пытанні.

Пра гэта распавяла Эльжбета Рагоўская з Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы.

Яна адзначыла, што адкрытым застаецца пытанне, на якіх мовах будзе надпіс на помніку. Цяпер абмяркоўваюць варыянт, каб манумент падпісалі па-польску і па-літоўску.

Раней вяліся размовы і пра надпіс на беларускай мове, аднак цяпер Эльжбета Рагоўска пра гэта не ўзгадала.

У амбасадзе Беларусі ў Вільні Belsat.eu павіншавалі са святам, аднак сказалі званіць у панядзелак, бо сёння выходны.

Пяць міфа-фактаў пра Каліноўскага: як гераічную постаць «перараблялі» на свой лад

Літоўскі бок запрапанаваў захаваць парэшткі ў цэнтральнай капліцы на віленскіх могілках Росы. Рамантаваць капліцу пачнуць неўзабаве. Пахаванне запланавалі на восень.

У Літве выказалі спадзеў, што ўдзел у цырымоніі возьмуць і найвышэйшыя дзяржаўныя службовыя асобы Беларусі, Украіны, Латвіі.

Да каго беларусы бліжэйшыя паводле ДНК? Параўноўваем інфармацыю

Афіцыйныя ўлады Беларусі відавочнай зацікаўленасці да пахавання парэшткаў Кастуся Каліноўскага не праяўляюць. У Беларусі імя Кастуся Каліноўскага наданае некалькім вуліцам. Невялікі помнік ёсць толькі ў Свіслачы. Улады нават замінаюць ушаноўваць беларускага рэвалюцыянера грамадскасці.

У XIX стагоддзі, адразу пасля паўстання на Лукішскай плошчы ў Вільні, пакаралі смерцю больш за дваццаць лідараў і ўдзельнікаў паўстання. 17 з іх знайшлі, 13 ідэнтыфікавалі. З вялікай доляй верагоднасці сярод знойдзеных знаходзіцца і Кастусь Каліноўскі. Літоўскі бок цяпер займаецца ідэнтыфікацыяй парэшткаў знакамітага беларускага рэвалюцыянера.

ДР/ПЯ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары