Да каго беларусы бліжэйшыя паводле ДНК? Параўноўваем інфармацыю


Міжнародны генеалагічны сэрвіс «MyHeritage», які дазваляе ўдзельнікам ствараць уласныя сямейныя сайты, абменьвацца фотаздымкамі і відэа, арганізоўваць сямейныя святы, ствараць радавыя дрэвы, шукаць продкаў і даследаваць сваю генетычную генеалогію, на днях абнавіў свой інструментарый.

У прыватнасці, адзін з інструментаў платформы дазваляе даследаваць найбольш распаўсюджаныя этнасы ў розных краінах. На падставе звестак, атрыманых у выніку аналізу ДНК карыстальнікаў сэрвісу, «MyHeritage» складае мапы, з дапамогаю якіх можна прасачыць, якія генетычныя этнасы характэрныя для розных краінаў.

Вядома, мы не маглі прайсці міма і вырашылі параўнаць генетычныя этнасы ў Беларусі ды суседніх краінах. Пры гэтым варта адзначыць, што ў аднаго чалавека могуць прысутнічаць гены, уласцівыя для прадстаўнікоў адразу некалькіх этнасаў.

Паводле дадзеных «MyHeritage», для 87,9% карыстальнікаў з Беларусі на генетычным узроўні характэрны балцкі этнас, для 86,4% – усходнееўрапейскі, на трэцім месцы – балканскі (56,6%). У 6,6% карыстальнікаў з нашай краіны ўласцівыя гены, характэрныя для габрэяў, 2,5% – скандынаваў, 2% – ірландцаў, шатландцаў і валійцаў, па 1,5% – для паўночна- і заходнееўрапейцаў, фінаў і выхадцаў з Цэнтральнай Азіі, 1% – для жыхароў Заходняй Азіі.

Hавiны
Як стварыць радавое дрэва? І як зразумець па ім, які ты беларус?
2018.03.22 09:58

То бок, сярэднестатыстычны карыстальнік з Беларусі мае адначасова балцкія і ўсходнееўрапейскія наборы генаў з вялікай доляй верагоднасці дамешку балканскіх.

Сярод экзатычных этнасаў можна назваць 1,3% цэнтральнаамерыканскіх генаў у жыхароў Польшчы, а таксама 1% мангольскіх і 0,2% эскімоскіх – у расейцаў.

Адзін з інструментаў платформы дазваляе даследаваць найбольш распаўсюджаныя этнасы ў розных краінах

Так што, хоць асноўныя этнасы, характэрныя для Беларусі, уласцівыя для ўсіх суседніх краінаў, іх працэнтная распаўсюджанасць розная. І калі па адных з іх беларусам бліжэй літоўцы і латышы, дык па другіх больш блізкімі выяўляюцца палякі ды ўкраінцы.

МГ, belsat.eu

Стужка навінаў