У верасні ў 82,5 % школаў заняткі будуць пачынацца а 9:00


Наведваючы адну з менскіх школаў, Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз выказаўся пра час пачатку заняткаў.

«Мусім вызначыцца, чаго мы ад гэтага (пераносу пачатку вучэбных заняткаў) хочам. Для таго, каб чалавек засвойваў матэрыял, ён павінен добра сябе адчуваць. Таму мне падаецца, што мэта тут – здароўе дзяцей і здольнасць засвойваць матэрыял», – заявіў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка выказваецца пра школу

Аляксандру Лукашэнку прадставілі інфармацыю, згодна з якой 82,5 % установаў агульнай сярэдняй адукацыі з 1 верасня будуць пачынаць заняткі з 9 раніцы. З раніцы (82,5 % школаў). З 8:30 вучоба будзе пачынацца ў 17,2 % школаў і толькі ў 0,3 % школаў – з 8 раніцы.

«Мы праманіторылі. Так, сапраўды, ёсць аб’ектыўна школы, якія могуць пачынаць заняткі з 9 раніцы. Гэта, як правіла, сельскія школы і ўстановы адукацыі, што працуюць у адну змену», – заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў