У Венесуэле ахоўнікі застрэлілі 46 вязняў турмы


Фота: Angélica Lugo / elnacional.com

Дзясяткі зняволеных былі застрэленыя ў Венесуэле пры спробе прарвацца на волю. Пра гэта паведамляе «El Nacional».

У венесуэльскім горадзе Гуанарэ адбыліся сутыкненні ў мясцовай турме, у выніку чаго загінулі не менш 46 чалавек і шмат хто атрымаў раненні.

Адзначаецца, што дзясяткі зняволеных былі застрэленыя службоўцамі турмы пры спробе ўцёкаў.

Таксама пацярпелі працаўнікі турмы. Напрыклад, дырэктар папраўчай установы атрымаў некалькі нажавых раненняў.

Праз тое, што ў мясцовай лякарні параненым не хапае абсталявання і донарскай крыві, колькасць ахвяраў можа павялічыцца.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў