У Велешковічах з'явіцца ветрапарк


Інвестыцыйны праект па будаўніцтве ветрапарку агульнай магутнасцю 25 МВ «ВЭС Велешковічы» падышоў да стадыі выбару інвестара. Гэты працэс пройдзе ў фармаце аўкцыёну на электроннай гандлёвай пляцоўцы Беларускай універсальнай гандлёвай біржы, па выніках якога будзе абраны інвестар для далейшай рэалізацыі праекту.

Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі пры падтрыманні ПРААН і ГЭФ рэалізоўвае праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Ліквідацыя бар’ераў для развіцця ветраэнергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь». У межах праекту вядзецца распрацаванне перадінвестыцыйнага актыву па будаўніцтве ветрапарку агульнай магутнасцю 25 МВт.

Дзеля прыцягнення інвестыцыяў у беларускую ветраэнергетыку праектам абраная пляцоўка для размяшчэння будучага ветрапарку, атрыманая неабходная дазвольная дакументацыя, складзеныя неабходныя тэхнічныя ўмовы і кваліфікацыйныя крытэры, а таксама распрацавана перадпраектных дакументацыя.

СК belsat.eu

Стужка навінаў