У цэнтры Менску патануў мужчына


Каля 21.45 у нядзелю ў Свіслачы каля станцыі метро Першамайская патануў чалавек. Праз паўгадзіны ратавальнікі знайшлі ягонае цела.

Як даведалася Радыё Свабода, каля 21.45 мужчына сярэдніх гадоў трапіў у раку.

«Я выходзіў з метро і пачуў гук вады», – паведаміў сведка Данііл Паважны.

Сведка таксама распавёў, што падаваў мужчыне руку, але ён не рэагаваў. «Хвілін пяць ён трымаўся на вадзе, а потым патануў», – дадаў Данііл.

Ён адразу выклікаў ратавальнікаў. Каля 22.20 вадалазы дасталі з ракі чалавека. Медыкі на месцы канстатавалі смерць.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў