У цэнтры Менску аўтазакі перакрылі вуліцы каля стадыёну «Дынама»


Фота: Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

На вуліцы Кірава, Свярдлова ды іншых блізкіх да стадыёну відавочцы назіралі аўтамабілі ДАІ ды аўтазакі.

Ніхто з праваахоўнікаў не хацеў патлумачыць, што адбываецца.

«Усё ў парадку, нічога кепскага не адбываецца. Усё паводле плану. Вучэнні перад Еўрапейскімі Гульнямі. Паглядзіце на «Белсаце»… ой, на БелТА, там пісалі», – распавялі belsat.eu ў прэс-службе менскай міліцыі.

Сапраўды БелТА паведамляе пра вучэнні для правярання гатовасці дзяржорганаў да надзвычайных сітуацыяў у межах рыхтавання да II Еўрапейскіх гульняў, якія адбудуцца ў Беларусі ў 2019 годзе. У вучэннях удзельнічаюць падраздзяленні МУС, МНС ды іншых дзяржаўных органаў, а таксама спецыяльная тэхніка.

ДР belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары