У Тайландзе вайсковец застрэліў 26 асобаў


У тайскім горадзе Накхонратчасіма вайсковец у гандлёвым цэнтры адкрыў стральбу. У выніку нападу загінулі не менш за 26 чалавек, больш за 50 былі параненыя. Пра гэта паведамляе выданне «The Bangkok Post».

Вайсковец распачаў страляніну яшчэ ў вайсковай частцы. Салдат застрэліў камандзіра і двух асобаў, пасля чаго на аўтамабілі выехаў у горад. Па дарозе ён страляў у мінакоў. Пасля спыніўся ў гандлёвым цэнтры, дзе ўчыніў страляніну.

Пры гэтым вайсковец трансляваў свае дзеянні ў сацыяльнай сетцы Facebook. Забойца ўсё яшчэ на волі, яго шукаюць паліцыя і вайскоўцы.

Абноўлена
Страляніна каля ФСБ у Маскве. Спецслужбы кажуць, што гэта тэракт
2019.12.19 17:54

СК belsat.eu

Стужка навінаў