Страляніна каля ФСБ у Маскве. Спецслужбы кажуць, што гэта тэракт


У цэнтры Масквы, каля будынку ФСБ невядомыя пачалі страляніну з аўтамата, паведамляе Telegram-канал «Baza». У выніку ёсць параненыя і забітыя. У ФСБ афіцыйна заявілі, што напад з’яўляецца тэрактам.

Невядомы мужчына ўчыніў страляніну ў прыёмнай ФСБ, пасля чаго выбег на Вялікую Лубянку і забарыкадаваўся ў будынку. Па некаторых звестках, у прыёмную ФСБ ўварваліся трое злачынцаў. Двое з іх былі забітыя на месцы, а трэці схаваўся і пачаў перастрэлку з сілавікамі. Пазней ФСБ паведаміў, што тралок нейтралізаваны.

«Невядомы распачаў страляніну каля дома 12 па вуліцы Вялікая Лубянка, ёсць пацярпелыя. Нападнік нейтралізаваны, яго асоба высвятляецца», – паведамляе Цэнтр грамадскіх сувязяў ФСБ.

Праз некаторы час у ФСБ афіцыйна заявілі, што напад з’яўляецца тэрактам. Спецслужбы пацвердзілі, што нападнікаў было трое. Страляніна распачалася ў прыёмнай ФСБ на Кузнецкі мосце, 23. Падчас перастрэлкі ў будынку двое нападнікаў былі забітыя, трэцяму ўдалося выбегчы на ​​вуліцу, забарыкадаваўся ў суседнім доме і працягнуць стральбу. Неўзабаве ён быў забіты.

СК belsat.eu

Стужка навінаў