У свеце больш за 18 мільёнаў інфікаваных каронавірусам


Паводле звестак універсітэту Джонса Хопкінса, у свеце медыкі выявілі 18 224 253 інфікаваных каронавірусам. Такія звесткі ўніверсітэт агучвае па стане на раніцу 4 жніўня.

Паводле падлікаў навукоўцаў, вылечыліся і ачунялі пасля інфекцыі COVID-19 у свеце 10 865 548 пацыентаў. Памерлі 692 679 асобаў. Агулам колькасць заражэнняў дасягнула 18 224 253.

Найбольш інфікаваных у ЗША, Бразіліі і Індыі. У Злучаных штатах колькасць інфікаваных перавышае 4,7 мільёны. У Бразіліі – 2,7 мільёны. У індыі – 1,8 мільёнаў.

Па стане на 3 жніўня ў Беларусі зарэгістравана 68 166 выпадкаў інфікавання каронавірусам. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памер 571 пацыентаў, паведамляе Мінздароўя нашай краіны.

Hавiны
Стала вядома, якія краіны могуць першымі атрымаць вакцыну ад COVID-19
2020.08.03 08:47

СК belsat.eu

Стужка навінаў