У свеце ад каронавіруса памерлі больш за 560 тысяч чалавек


На дзень 11 ліпеня ў свеце зарэгістраваныя 12 498 722 выпадкі інфікавання каронавірусам. 560 215 пацыентаў з COVID-19 памерлі. Пра гэта сведчаць звесткі Універсітэту Джонза Гопкінза.

На першым месцы паводле колькасці інфікаваных – ЗША: у гэтай краіне зафіксавана 3 184 633 выпадкі захворвання. У ЗША таксама больш за ўсё ахвяраў пандэміі: 134 097 чалавек.

Другое месца займае Бразілія (захварэлі 1 800 827 чалавек), трэцяе – Індыя (820 916 інфікаваных), чацвертае – Расея (712 863), пятае – Перу (319 646), шостае – Чылі (309 274), сёмае – Вялікая Брытанія (289 678), восьмае – Мексіка (289 174).

Па колькасці ахвяраў каронавіруса другое месца пасля ЗША займае Бразілія – там памерлі 70 398 чалавек. У Вялікай Брытаніі памерлі 44 735, у Італіі – 34 938, у Мексіцы – 34 191.

Агулам у свеце зарэгістравана 12 498 722 выпадкі інфікавання каронавірусам. 560 215 пацыентаў з COVID-19 памерлі.

Hавiны
«Пакет у зубы і пад зад». Гомельца вылечылі ад каронавіруса за дзень, але рэнтгену не паказалі
2020.07.06 16:10

Беларусь займае 29-е месца ў свеце па колькасці афіцыяльна зарэгістраваных выпадках заражэння каронавірусам. Паводле Міністэрства аховы здароўя, на 10 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 64 604 выпадкі заражэння COVID-19. 454 пацыента памерлі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў