У свеце ад каронавіруса памерлі больш за 372 тысячы чалавек


На дзень 1 чэрвеня ў свеце зарэгістраваныя 6 170 474 выпадкі інфікавання каронавірусам. 372 099 пацыентаў з COVID-19 памерлі. Пра гэта сведчаць звесткі Універсітэту Джонза Гопкінза.

На першым месцы паводле колькасці інфікаваных – ЗША: у гэтай краіне зафіксавана 1 790 191 выпадак захворвання. У ЗША таксама больш за ўсё ахвяраў пандэміі: 104 383 чалавека.

Другое месца займае Бразілія (захварэлі 514 849 чалавек), трэцяе – Расея (405 843 інфікаваных), чацвертае – Вялікая Брытанія (276 156), пятае – Іспанія (239 479), шостае – Італія (232 997), сёмае – Індыя (190 622), восьмае – Францыя (189 009).

Па колькасці ахвяраў каронавіруса другое месца пасля ЗША займае Вялікай Брытанія – там памерлі 38 571 чалавек. У Італіі памерлі 33 415, у Бразіліі – 29 314, у Францыі – 28 805.

Агулам у свеце зарэгістравана 6 170 474 выпадкі інфікавання каронавірусам. 372 099 пацыентаў з COVID-19 памерлі.

Беларусь займае 23-е месца ў свеце па колькасці афіцыяльна зарэгістраваных выпадках заражэння каронавірусам. Паводле Міністэрства аховы здароўя, на 31 траўня ў Беларусі зарэгістравана 42 556 выпадкаў заражэння COVID-19. 235 пацыентаў памерлі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў