У судзе Ліды затрымалі каля 20 чалавек. Ім пагражае крымінальная справа


У Лідзе затрымалі каля 20 чалавек, якія прыйшлі на суд падтрымаць Івана Каспяровіча, былога адміністратара тэлеграм-каналу «Доска позора Лида». Пра гэта піша радыё «Свабода».

Як паведамляюць чытачы «Белсату», затрыманне звязанае з сітуацыяй, што здарылася падчас вынясення 18 студзеня прысуду Вітольду Ашурку, якога пакаралі 5 гадамі пазбаўлення волі.

Тады людзі пасля вынясення прысуду пачалі скандаваць у судовай зале «Ганьба!» і «Верым, можам, пераможам!».

Hавiны
5 гадоў калоніі: у Лідзе вынеслі прысуд вядомаму актывісту Вітольду Ашурку
2021.01.18 12:40

Папярэдне паводле гэтага факту завялі крымінальную справу, з чым і звязаныя сённяшнія затрыманні.

18 студзеня ў судзе Лідскага раёну вынеслі прысуд у крымінальнай справе супраць актывіста з Бярозаўкі, гарадзенскага абласнога каардынатара руху «За свабоду», сябра Сойму Партыі БНФ Вітольда Ашурка.

Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342, ч. 1 («Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і арт. 364 («Гвалт у дачыненні супрацоўніка міліцыі») Крымінальнага кодэксу і прысудзілі 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму і сплаціць 1000 рублёў на карысць міліцыянта.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў