У суботу чакаецца густы туман і будзе надалей цёпла


18 студзеня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, без істотных ападкаў. У першай палове дня на большай частцы тэрыторыі захаваецца туман, месцамі слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца, папярэджвае Белгідрамет.

Днём чакаецца ад мінус аднаго да пяці градусаў цяпла.

У Менску без ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10 %). Месцамі па горадзе слабы туман. Тэмпература паветра раніцай ад 0 да – 2, днём ад 0 да + 2 градусаў.

Hавiны
У Белавежскай пушчы пасля Новага года працягваюць расці грыбы
2020.01.13 09:45

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў