16 лютага ў Старых Васілішках (Шчучынскі раён) адбудуцца ўрачыстыя падзеі да 81-й гадавіны з дня нараджэння Чэслава Немэна.
Частка падзеяў пройдзе ў Музеі Немэна, дзе 19 гадоў жыў Чэслаў Выджыцкі, больш вядомы як Чэслаў Немэн.
У 2019 годзе інстытут «POLONIKA» фінансаваў рамонт даху дама коштам звыш 26 тыс. еўра. Працы выконваліся на падставе плана, падрыхтаванага спецыялістам па ахове драўляных архітэктурных помнікаў і гістарычных цяслярскіх канструкцый Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны.
Дзякуючы рамонту турысты і госці музею змогуць убачыць адноўлены першапачатковы выгляд дому.
МГ belsat.eu