У Смаргонскім раёне пакончыў з сабой 34-гадовы памежнік


У Смаргонскай памежнай групе 12 траўня скончыў жыццё самагубствам 34-гадовы прапаршчык. Ён служыў кіроўцам, а каб павесіцца, накіраваўся ў бацькоўскі дом у вёсцы Солы. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал NEXTA.

У памерлага засталіся жонка і двое дзяцей.

Hавiны
Салдат, які выпаў з акна ў Менскай вайсковай частцы, адчувае сябе добра
2019.05.03 12:22

Як дадае NEXTA, гэта прынамсі трэці выпадак самагубства ў гэтай часткі. Першы адбыўся ў 2016 годзе, тады памерламу памежніку заставалася два месяцы да дэмабілізацыі. А ў канцы 2018-га тут пакончыў з сабой старшына памежнай заставы.

Як перадае БелТА, прычыны і абставіны трагедыі высвятляе Следчы камітэт. Паводле інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэту, труп вайскоўца знайшлі 12 траўня каля 06:30.

Hавiны
«Сістэматычная знявага асабістай годнасці». Салдат, які ўпаў з 4 паверху, хацеў забіцца праз дзедаўшчыну
2019.04.26 14:46

Заяўляецца, што суіцыд не звязаны са службовай дзейнасцю вайскоўца.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў