«Сістэматычная знявага асабістай годнасці». Салдат, які ўпаў з 4 паверху, хацеў забіцца праз дзедаўшчыну


Гэта пацвярджае дакумент унутранай рассылкі міністэрства абароны, які трапіў да блогера NEXTA. Дакумент ён апублікаваў у сваім «Telegram»-канале. Паперы трапілі да яго на ўмовах ананімнасці.

«Нарэшце стала дакладна вядома, што здарылася ў «элітнай» і «гвардзейскай» 120-ай брыгадзе беларускай арміі з шараговым Андрэем Макаедам. Кажучы юрыдычнаю моваюй, гэта было «давядзенне да самагубства шляхам сістэматычнай знявагі асабістай годнасці». А кажучы па-простаму – дзедаўшчына», – напісаў NEXTA.

Маці жаўнера Наталля Макаед распавяла belsat.eu, што ейнага сына ўжо вывелі з медыкаментознай комы.

«Мы пакуль не гаварылі, я толькі яго бачыла. Сёння яшчэ раз пайду. Ён пад трубкаю».

Пра дакумент жанчына не ведае, з войска з ёю не звязваліся.

21-гадовы Андрэй Макаед, які 13 красавіка выпаў з вакна чацвёртага паверху казармы ў вайсковай частцы ў сталічным Уруччы, амаль два тыдні знаходзіўся ў медыкаментознай коме ў цяжкім стане. Маладзёну выдалілі частку падстраўнікавай залозы і селязёнку.

Андрэй праходзіць службу ў 120-ай гвардзейскай асобнай механізаванай брыгадзе. Следчы камітэт па факце здарэння з ваеннаслужачым распачаў крымінальную справу.

Маці жаўнера, які ўпаў з 4 паверха: Войска прыкрывае азадак

Толькі за мінулы год адбыліся пяць смерцяў жаўнераў пры вельмі цьмяных абставінах.

У гэты аўторак, 23 красавіка, у больніцы ў выніку цяжкіх траўмаў памёр шараговец Віктар Калачынскі. Яго заціснула паміж грузавым аўтамабілем і прычэпам. Пацярпелы хлопец праслужыў у войску амаль увесь тэрмін.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары