У Слоніме прадаецца ўнікальная сінагога 1642 года


Гэта адна з найбольш старых і буйных сінагог у Беларусі, якая збудаваная ў стылі барока.

Аддзел культуры Слонімскага райвыканкаму выставіў на продаж Слонімскую сінагогу, перадае «Радыё Рацыя».

Гэта адна з найбольш адметных сінагог Беларусі. Сінагога ў Слоніме была збудаваная ў 1642 годзе. Яна пабудаваная ў стылі барока, але ў аздобе бачныя рысы абарончай архітэктуры.

Сінагога ў Слоніме, крыніца: Вікіпедыя

Сінагога працавала да 1940 года, але з прыходам бальшавікоў пачала выкарыстоўвацца пад гаспадарчыя патрэбы. Апошняе, што знаходзілася ва ўнікальным гістарычным помніку – склад мэблевай крамы.

Ад 1990-ых гадоў будынак сінагогі занядбаў. У 2001 годзе яна была перададзенае іўдзейскай супольнасці Беларусі. Яны намагаліся збіраць сродкі на аднаўленне помніку, аднак не знайшлі падтрымання ў гарадскіх уладаў.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў