Здарэнне адбылося 5 верасня ў адной з вайсковых часцей Слонімскага гарнізону.
Радавому А. Арлову было 20 гадоў. У войску ён правёў крыху менш за год і праз паўгода меўся скончыць службу.
Мінабароны паведамляе, што прычыны суіцыду ў асабістых абставінах жыцця вайскоўца і не звязаныя са службай.
Цяпер Следчы камітэт праводзіць праверку. У слонімскай вайсковай частцы 33933 працуе камісія Міністэрства абароны. Сайт hronika.by піша, што хлопец зачыніўся і павесіўся ў памяшканні, дзе захоўваюцца інструменты.
ДР belsat.eu