У школьных сталовых Менску з'явіцца новае меню


Новыя стравы ўвялі ў меню менскіх школьнікаў з 11 сакавіка.

Спецыялісты Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Менгарвыканкаму сумесна з тэхнолагамі камбіната школьнага харчавання распрацавалі навінкі. Ужо з 18 лютага іх прапаноўвалі вучням 20 сталічных школ і гімназіяў. Дзеці маглі выказаць сваё меркаванне па прапанаваных варыянтах, запоўніўшы анкеты.

У двухтыднёвае меню ўключылі наступныя стравы: салаты «Вясновы» і «Свежасць», катлету «Выдатнік», каўбасe «Пераменка», шніцаль «Карпыч», катлету «Загадка», бабку бульбяную «Школьную», а таксама кашы, здобныя булачкі, кексы і пірожнае «Медавічок». Усё гэта можна будзе набыць і асобна ў буфетах.

Новае меню будзе дзейнічаць да канца навучальнага года.

КА, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў