У Сейме Польшчы з'явілася аб'яднанне па справах Беларусі


У Сейме Польшчы шэраг палітыкаў аб’ядналіся з мэтай падтрымаць грамадзянскую супольнасць і дапамагчы ў справе дэмакратызацыі Беларусі. Абʼяднанне таксама павінна клапаціцца пра развіццё добрасуседскай супрацы, інфармуе Беларускі дом у Варшаве.

У парламенцкую група па Беларусі ўвайшлі дэпутаты розных палітычных колаў. Роберт Тышкевіч з «Грамадзянскай платформы» стаў старшынём. Яго намеснікамі сталі Адам Ліпіньскі з партыі «Права і справядлівасць», дэпутат ад «Вясны» Моніка Фалей і Міхал Шчэрба з «Грамадзянскай платформы». Сакратаром абраны дэпутат «Грамадзянскай платформы» Пётр Борыс.

https://www.facebook.com/BelaruskiDom/photos/a.132229236876630/2694052894027572/?type=3&theater

Аб’яднанне паўстала ў час, калі ў Беларусі адбываюцца палітычныя рэпрэсіі перад прэзідэнцкімі выбарамі. Міліцыянты затрымалі больш за 1140 мірных дэманстрантаў і амаль 200 асобаў за кратамі, 26 з якіх вязні сумлення. За кратамі лідары беларускай апазіцыі і альтэрнатыўныя кандыдаты. Аляксандр Лукашэнка, які кіруе ўжо 26 гадоў, заявіў, што не адмовіцца ад улады, і пагражае патэнцыйным дэманстрантам зброяй.

Палітолагі кажуць пра фармаванне грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Людзі, якія да гэтага часу не ўдзельнічалі ў выбарах і пасіўна ставіліся да палітыкі, пачалі масава выходзіць на акцыі «новай апазіцыі». Яе лідарам стала Святлана Ціханоўская, якая вылучылася на выбарах, каб замяніць арыштаванага мужа, блогера Сяргея Ціханоўскага. Яе кампанію ладзяць тры апазіцыйныя штабы, якія раней сабралі больш за 600 тысячаў подпісаў.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 9 жніўня.

ПЯ belsat.eu

Стужка навінаў