У Санкт-Пецярбурзе прадаюць беларускі цукар амаль удвая танней, чым у Беларусі


Вядомая расейская сетка крамаў «Магніт» у паўночнай сталіцы Расеі прадае беларускі цукар паводле такога кошту, што беларусам і не сніўся.

Цукар вытворчасці Жабінкаўскага цукровага заводу на палічках вядомай расейскай сетцы крамаў «Магніт». Фота: Belsat.eu

Журналісты «Белсату» у Санкт-Пецярбурзе заўважылі на палічках вядомай расейскай сетцы крамаў «Магніт» цукар вытворчасці Жабінкаўскага цукровага заводу. Фасоўка – 1 кг. Нібыта нічога дзіўнага. Акрамя цаны – 24 руб. 90 кап. (расейскія). Калі пералічыць гэта на беларускія грошы, атрымліваецца 83 беларускія капейкі. Такога кошту на цукар беларусы даўно не бачылі!

Беларускі цукар у Расеі. Фота: Belsat.eu

У Беларусі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 2018 года выстаўляе мінімальныя цэны на цукар у фасоўцы 1 кг. Ад 1 кастрычніка 2019-га кілаграм цукру ў краме не можа быць менш за 1,5 руб. Спраўдзілі кошты.

Беларускі цукар у берасцейскай краме амаль удвая даражэй, чым у Санкт-Пецярбурзе. Фота: Belsat.eu

Гэтак, у адной з берасцейскіх крамаў такі ж самы цукар (Жабінкаўскага цукровага заводу) каштуе 1 руб. 54 кап. То бок амаль удвая даражэй, чым Санкт-Пецярбурзе.

ВЯ Belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары