У рэгіёнах выраслі кошты на праезд у гарадскім і прыгарадным транспарце


Кошт праезду ў гарадскім і прыгарадным транспарце ў Віцебскай, Гарадзенскай, Гомельскай і Менскай абласцях павялічваецца. Адпаведныя рашэнні аблвыканкамаў апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

З 15 снежня кошт праезду на звычайных і хуткасных маршрутах на Віцебшчыне, Гомельшчыне, Гарадзеншчыне і Меншчыне павялічыцца да 60 капеек (цяпер – 55 капеек), а на экспрэсных – да 70 капеек (цяпер – 65 капеек). Раней, 11 снежня кошт праезду вырас на Берасцейшчыне. На чарзе павелічэнне тарыфаў на Магілёўшчыне і ў Менску.

Hавiны
У Берасцейскай вобласці падаражэў праезд. Хто наступны?
2019.12.10 07:11

 

Беларускія транспартавыя кампаніі накіравалі ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю свае прапановы павялічыць тарыфы на праезд у гарадскім грамадскім транспарце яшчэ ў верасні. Прапаноўвалася павялічыць тарыфы ад 5 да 10 капеек.

У апошні раз кошт праезду ў грамадскім транспарце ў рэгіёнах павялічвалі ў канцы 2018 года – на 5 капеек. У Менску апошні раз кошт праезду ў гарадскім грамадскім транспарце вырас 1 лістапада 2017 года – таксама на 5 капеек.

Hавiны
Транспартнікі просяць павялічыць кошт праезду. Месцамі – на 10 капеек
2019.10.22 16:53

СК belsat.eu

Стужка навінаў