Транспартнікі просяць павялічыць кошт праезду. Месцамі – на 10 капеек


Беларускія транспартавыя кампаніі прапаноўваюць павялічыць тарыфы на праезд у гарадскім грамадскім транспарце. Свае прапановы ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю яны накіравалі яшчэ ў верасні, піша TUT.by.

Гомельскія транспартнікі, да прыкладу, прапануюць падняць кошт праезду на 10 капеек – да 65 капеек за адну паездку, а ў «Віцебскаблаўтатрансу» лічаць, што сёлета праезд у грамадскім транспарце падаражае не больш чым на 5 капеек. У Берасці ж прапанавалі падняць кошт праезду «менш чым на 10 капеек».

Hавiны
У Менску могуць змяніць форму аплаты за праезд
2019.10.14 11:40

У апошні раз кошт праезду ў грамадскім транспарце ў рэгіёнах уздымалі ў канцы 2018 года – на 5 капеек. У Менску апошні раз кошт праезду ў гарадскім грамадскім транспарце павялічваўся 1 лістапада 2017 года – таксама на 5 капеек.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў