У Берасцейскай вобласці падаражэў праезд. Хто наступны?


Улады Берасцейшчыны пастанавілі павялічыць кошт праезду ў грамадскім транспарце ў рэгіёне.

Паводле рашэння Берасцейскага аблвыканкаму № 713 ад 3 снежня, якое апублікаванае 10 снежня і ўступае ў моц пасля апублікавання, талончык на адну паездку на звычайных і хуткасных маршрутах вобласці падаражэе на 5 капеек – да 60 капеек, а на экспрэсных – да 70 капеек.

Hавiны
Транспартнікі просяць павялічыць кошт праезду. Месцамі – на 10 капеек
2019.10.22 16:53

На 1 капейку павялічацца і тарыфы на прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах за адзін кіламетр праезду.

Нагадаем, што яшчэ ў верасні беларускія транспартавыя кампаніі накіравалі ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю свае прапановы павялічыць тарыфы на праезд у гарадскім грамадскім транспарце.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў