У Расеі знішчылі амаль 150 тон яблыкаў з Беларусі


У Смаленскай вобласці працаўнікі мытні, ФСБ і МУС Расеі затрымалі транспартныя сродкі, якія перавозілі дзевяць партыяў яблыкаў невядомага паходжання агульнай вагой больш за 148 тон. Яблыкі трапілі ў РФ з тэрыторыю Беларусі.

Па выніках праверкі спецыялісты «Рассельгаснагляду» высвятлілі, што ва ўсіх выпадках яблыкі ўвозіліся з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь «без фітасанітарных сертыфікатаў і іншых неабходных суправаджальных дакументаў, якія пацвярджаюць іх паходжанне і фітасанітарную бяспеку». «Пры гэтым адна з партый ішла пад выглядам тавару прыкрыцця – кухонных прыладаў», – адзначаюць у «Рассельгаснаглядзе».

У выніку на мінулым тыдні тавар быў знішчаны на смаленскіх палігонах.

Яшчэ 4,5 тоны прадукцыі расліннага паходжання было знішчана ў Бранскай вобласці. Яблыкі, пекінская капуста, таматы, баклажаны, цыбулю і пятрушку таксама ўвязлі з беларускай тэрыторыі без фітасанітарных дакументаў.

«Усе грузы ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам знішчаныя шляхам пахавання пасля папярэдняга драбнення», – паведамілі ў ведамстве.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў