У Расеі працаўнікам Мінабароны падаруюць на Новы год чырвоную ікру


Працаўнікам Мінабароны РФ у якасці падарункаў на Новы год выдадуць сертыфікаты крамы парфумерыі «Л’Этуаль», чырвоную ікру, а таксама сертыфікаты на набыццё тавараў у супермаркетах.

Як паведамляе РБК, агульныя выдаткі абароннага ведамства на навагоднія святы – каля 33 млн рублёў (больш за 530 тысяч долараў).

З аналізу навагодніх закупак структур Мінабароны, звесткі пра якія ёсць у адкрытых крыніцах, вынікае, што сёлета на ўрачыстасці і падарункі выдаткуюць амаль на 6 млн рублёў болей, чым у 2018 годзе.

У 2018 годзе міністэрства зрасходавала на гэтыя мэты каля 27 млн рублёў (каля 435 тысяч долараў).

Асноўныя навагоднія выдаткі ваеннага ведамства ў гэтым годзе прыпадаюць на Маскву. З іх больш за 7 млн ​​рублёў пойдуць на навагоднія елкі (кошт адной – 48 тысяч долараў), больш за 77 тысяч долараў пойдзе на арганізацыю святочнай ялінкі міністра абароны з падарункамі.

Амаль 400 тысяч рублёў (6 434 долары) выдаткуюць на набыццё чырвонай ікры для навагодніх падарункаў адным з інстытутаў Мінабароны. Ім жа падаруюць сертыфікаты на закупы ў супермаркетах расейскіх сетак «Лента» і «Перекрёсток».

КА belsat.eu

Стужка навінаў