У Расеі апазіцыйная актывістка ўскрыла сябе вены на выставе паліцэйскай спецтэхнікі


Актывістка «Другой России» Вольга Шаліна ўскрыла сябе вены на выставе сродкаў забяспячэння дзяржаўнай бяспекі «Інтэрпалітэх» у Маскве. Пра гэта на сваёй старонцы ў «Facebook» распавяла яе сяброўка, актывістка і былая палітзняволеная Марыя Алёхіна.

Сегодня моя подруга Ольга Шалина сделала супер-акцию : ФСИН – ЭТО АД.с Олей мы познакомились в колонии, ИК-2 Нижнего…

Opublikowany przez Mashę Alekhiną Czwartek, 25 października 2018

Шаліна залезла на дах аўтазаку, раскідала ўлёткі са словамі «Федэральная служба выканання пакаранняў – гэта пекла», пасля чаго ўскрыла вены і пачала распавядаць пра становішча вязняў у расейскіх турмах. Актывістку шпіталізавалі прыкладна праз 10 хвілінаў.

  • Партыя «Другая Россия» была заснаваная ў 2010 годзе, яе ўзначаліў пісьменнік Эдуард Лімонаў. Арганізацыя паўстала на базе Нацыянал-бальшавіцкай партыі, папярэдне забароненай расейскім судом за экстрэмізм. Партыя крытыкуе Пуціна за ўнутраную палітыку, але падтрымлівае анексію Крыма і расейскую агрэсію на Данбасе.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў