У Расеі 18-годдзе дзяўчыны скончылася разнёй. Сусед забіў ейнага бацьку і свайго 10-гадовага хросніка


Мужчына прыйшоў на свята і зарэзаў свайго 44-гадовага сябра і ягонага 10-гадовага сына.

Здарэнне адбылося 15 траўня ў пасёлішчы Ішэеўка Ульянаўскай вобласці. Паліцыя знайшла целы ахвяраў у доме. У шпіталь з цяжкімі раненнямі даставілі 39-гадовую жонку памерлага гаспадара і ягоную дачку, якой споўнілася 18.

Прычынаў ўчынку не паведамляюць. Цяпер на месцы здарэння працуюць аператыўнікі, вядзецца следства. Падазраванага затрымалі.

Расейскія медыі паведамлялі, што хлопчык быў хроснікам падазраванага.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў