У пратэстах у Каталоніі пацярпелі амаль 200 чалавек


Пратэсты ў Барсэлоне.
Фота: JON NAZCA/Reuters/Forum

У іспанскім рэгіёне Каталонія працягваюцца пратэсты прыхільнікаў незалежнасці. Паводле ацэнак гарадской паліцыі, удзел у самай масавай маніфестацыі ў Барсэлоне ўзялі каля 500 тыс. чалавек.

Hавiны
Барсэлона паралізаваная праз страйкі і пратэсты
2019.10.18 22:58

Разам з тым у адным з раёнаў каталонскай сталіцы нарастаюць гвалтоўныя сутычкі з паліцыяй, паведамляе «El País».

Таксама ўлады ўпершыню ўжылі вадамёты, каб патушыць падпаленыя барыкады.

Станам на раніцу 19 кастрычніка ва ўсёй Каталоніі былі затрыманыя 52 чалавекі. Яшчэ 182 людзям, з іх 152 у Барсэлоне, спатрэбілася дапамога медыкаў.

Hавiны
Каталунскія лідары руху за незалежнасць атрымалі ад 9 да 13 гадоў турмы
2019.10.14 13:02

1 кастрычніка 2017 году Каталуння правяла рэферэндум аб аддзяленні ад Іспаніі, які іспанскі Канстытуцыйны суд прызнаў незаконным. За незалежнасць выступілі каля 90 % тых, хто ўзяў удзел у плебісцыце. Мадрыд увёў у рэгіён узмоцненыя нарады паліцыі. У выніку сутыкненняў, пацярпелі больш за 460 чалавек.

14 кастрычніка сёлета Вярхоўны суд асудзіў да 13 гадоў турэмнага зняволення былога намесніка кіраўніка ўрада Каталунні Арыёля Жункераса. Тры ягоныя паплечнікі правядуць у турме па 12 гадоў, адзін з лідараў асуджаны да 11,5 гадоў. З гэтым рашэннем каталунцы не пагаджаюцца.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў