Барсэлона паралізаваная праз страйкі і пратэсты


Пратэстоўцы з усёй Каталунні сабраліся на вуліцах Барсэлоны. Сотні тысячаў мітынгоўцаў выступаюць супраць рашэння Вярхоўнага суда Іспаніі, які асудзіў лідараў руху за незалежнасць Каталунні да турэмнага зняволення, піша Бі-Бі-Сі.

Пратэстоўцы заблакавалі асноўныя транспартныя магістралі. Бліжэй да вечару жарсці выліліся ў сутычкі з паліцыяй. У праваахоўнікаў паляцелі камяні, яйкі, бутэлькі. Мітынгоўцы запальвалі смеццевыя скрыні.

Hавiны
Каталунскія лідары руху за незалежнасць атрымалі ад 9 да 13 гадоў турмы
2019.10.14 13:02

Адначасова ў Барсэлоне адбылася і акцыя каталунцаў, якія з’яўляюцца прыхільнікамі адзінства з Іспаніяй. Яны заяўляюць, што большасць у краіне належыць да іх меркавання.

1 кастрычніка 2017 году Каталуння правяла рэферэндум аб аддзяленні ад Іспаніі, які іспанскі Канстытуцыйны суд прызнаў незаконным. За незалежнасць выступілі каля 90 % тых, хто ўзяў удзел у плебісцыце. Мадрыд увёў у рэгіён узмоцненыя нарады паліцыі. У выніку сутыкненняў, пацярпелі больш за 460 чалавек.

14 кастрычніка сёлета Вярхоўны суд асудзіў да 13 гадоў турэмнага зняволення былога намесніка кіраўніка ўрада Каталунні Арыёля Жункераса. Тры ягоныя паплечнікі правядуць у турме па 12 гадоў, адзін з лідараў асуджаны да 11,5 гадоў. З гэтым рашэннем каталунцы не пагаджаюцца.

ВІДЭА
Рахой распусціў парламент Каталунні
2017.10.27 23:32

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў