Каталунскія лідары руху за незалежнасць атрымалі ад 9 да 13 гадоў турмы


У Іспаніі Вярхоўны суд вынес прысуд дзевяці каталунскім лідарам. Іх вінавацяць у арганізацыі рэферэндуму аб незалежнасці рэгіёну ў 2017 годзе. Пра гэта паведамляе выданне El Pais.

13 гадоў турэмнага зняволення атрымаў былы намеснік кіраўніка ўрада Каталунні Арыёль Жункерас. Тры ягоныя паплечнікі правядуць у турме па 12 гадоў, адзін з лідараў асуджаны да 11,5 гадоў.

Аб’ектыў
«Гэта бітва за Еўропу». Рахой пра адзінства Іспаніі
2017.10.08 16:55

Актывістаў прызналі вінаватымі ў мяцяжы і растраце. У судзе акцэнтуецца ўвага, што лідары не заклікалі і не ўдзельнічалі ў гвалтоўных спробах аддзялення Каталунні, але ўсведамлялі, што іх дзейнасць можа прывесці да беспарадкаў.

Супраць такога прысуду выступілі спартоўцы. Футбалісты клубу «Барсэлона» заявілі, што «турма – гэта не рашэнне праблемы», – адзначаецца ў заяве клубу.

1 кастрычніка 2017 году Каталуння правяла рэферэндум аб аддзяленні ад Іспаніі, які іспанскі Канстытуцыйны суд прызнаў незаконным. За незалежнасць выступілі каля 90 % тых, хто ўзяў удзел у плебісцыце. Мадрыд увёў у рэгіён узмоцненыя нарады паліцыі. У выніку сутыкненняў, пацярпелі больш за 460 чалавек.

Аб’ектыў
Каталуння: прага да незалежнасці ці сепаратызм?
2017.10.01 21:27

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў