Першыя лекары з Беларусі і Украіны ўладкаваліся на працу ў Польшчы паводле «спрошчанай сістэмы»


 

Zdj. gov.pl

Пяць лекараў з Беларусі і Украіны атрымалі дазвол на працу ў Польшчы па гэтак званай спрошчанай сістэме. Рашэнні асабіста ўручыў міністр аховы здароўя.

«Раней лекары з-за межаў Еўрапейскага Звязу, якія хацелі працаваць у польскай сістэме аховы здароўя, сутыкаліся з рознымі адміністрацыйнымі бар’ерамі. Менавіта таму мы спрасцілі існую працэдуру атрымання права займацца прафесіяй. У канцы 2020 года былі прынятыя два юрыдычныя акты, якія спрасцілі працаўладкаванне лекараў і стаматолагаў з-за межаў ЕЗ у Польшчы, адначасова мы забяспечваем палякам якаснае лячэнне», – заявіў міністр Адам Нядзельскі.

Цяпер у Польшчы існуе 3 варыянты падачы заявы на ліцэнзію на практыку лекара /лекара-стаматолага па спрошчанай сістэме ў залежнасці ад кваліфікацыі лекараў і лекараў-стаматолагаў з-за межаў ЕЗ. Згодна з кожным варыянтам, лекары могуць працаваць у Польшчы на ​​спрошчанай аснове максімум 5 гадоў.

Пасля гэтага тэрміну яны губляюць гэтае права, калі не выкованюць усе кваліфікацыйныя патрабаванні, гэтае правіла датычыць і польскіх лекараў. Вядзецца пра дыплом заканчэння ўніверсітэту, прызнаны эквівалентным дыплому, выдадзены польскімі ўніверсітэтамі (экзамен па настрыфікацыі або медычнае правяранне, аспірантура, паслядыпломны досвед, які прызнаецца ў Польшчы Міністрам здароўя за адпрацаваны, або фактычны адпрацаваны ў Польшчы, а таксама выпускны медычны/ медыка-стаматалагічны экзамен).

Лекар, які атрымаў права працаваць паводле гэтак званай спрошчанай сістэмы, атрымлівае статус лекара без спецыялізацыі ў Польшчы. Яго спецыялізацыя, атрыманая ў папярэдняй кар’еры, можа быць прызнана толькі тады, калі лекар мае права займацца прафесіяй неабмежаванага характару.

Сярод лекараў, якія сёння атрымалі права займацца прафесіяй у спрошчаным рэжыме, трое беларусаў – анестэзіёлаг Віктар Анікіевіч, Алег Тафелюк – спецыяліст у галіне ўнутраных хваробаў і хірург Глеб Луханін. А таксама двое ўкраінцаў – уролаг Дзмітрый Вярыга і педыятр Алена Гуз. Усе яны атрымалі званне спецыяліста ў сваіх краінах.

ЧГ/belsat.eu

Стужка навінаў