У Польшчы зафіксаваны першы смяротны выпадак ад каронавірусу

У Польшчы памерла інфікаваная на каронавірус жыхарка Познані. Гэта першы смяротны выпадак у Польшчы, паведамляе «Gazeta Wyborcza».

Жанчына памерла ў гарадскім шпіталі ў Познані ў чацвер 12 сакавіка. Паведамляецца, што яна паступіла ў больніцу ў вельмі цяжкім стане.

«57-гадовая жанчына памерла ў чацвер апоўдні», – пацвердзіў Вітольд Драбер, дырэктар павятовага санэпіду ў Познані.

Жанчыну, якая памерла ад каронавірусу ў Познані, даставілі ў шпіталь у нядзелю 8 сакавіка. Першыя вынікі тэсту далі адмоўны рэзультат на каронавірус, але наступныя паказалі станоўчы вынік. Падкрэсліваецца, што жанчына пакутавала на хранічныя хваробы.

Медыкі адзначаюць, што жанчына стала першай пацыенткай з пацверджаным выпадкам каронавірусу ў Польшчы і стала першай ахвярай інфекцыі.

Паводле стану на 11 сакавіка, каронавірус на тэрыторыі Польшчы знайшлі ў 25 асобаў, падае PAP.

Санітарны кантроль на польскай мяжы. Цяпер і на ўсходняй

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны