У Польшчы пачаўся другі тур прэзідэнцкіх выбараў


Палякі мусяць абраць паміж дзейным прэзідэнтам Анджэем Дудай і мэрам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім, перадае старонка wybory.gov.pl.

Сёння, 12 ліпеня, у Польшчы праходзіць другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Дзейны прэзідэнт краіны Анджэй Дуда спаборнічае за перамогу з мэрам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім. Галасаванне пачалося а 7 гадзіны раніцы і працягнецца да 21 гадзіны.

Кандыдаты другога туру выбараў у Польшчы – Дуда і Тшаскоўскі. Фота tvp.info

У першым туры, які адбыўся 28 чэрвеня, Дуда набраў 43,5 % галасоў, а Тшаскоўскі – 30,46 %. Вынікі галасавання будуць вядомыя цягам 48 гадзінаў.

Галасаванне ў Варшаве на выбарах прэзідэнта Польшчы.
Фота: Валеры Руселік / «Белсат»

З-за пандэміі COVID-19 галасаванне ажыццяўляецца змешаным чынам. Можна аддаць свой голас класічным шляхам на выбарчым участку або праз пошту. Другі варыянты прадугледжаны перадусім для асобаў, якія знаходзіцца на каранціне.

Аб’ектыў
Польшча абірае прэзідэнта
2020.06.28 23:12

На ўчастках дзейнічаюць санітарныя нормы: паміж чальцамі выбарчых камісіяў мусіць быць дыстанцыя не меней за 1,5 метра, усе яны забяспечаныя пальчаткамі і маскамі. Выбарцы таксама мусяць знаходзіцца на тэрыторыі ўчасткаў толькі ў масцы, на ўваходзе стаіць антысептык для дэзынфекцыі рук.

Агулам выбарчае права маюць каля 30 мільёнаў палякаў, з іх 520 тысячаў жывуць за мяжою.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў