У Палаце прадстаўнікоў распавялі, якім будзе бюджэт Беларусі ў 2019 годзе


Палата прадстаўнікоў 18 снежня ўхваліла ў першым чытанні рэспубліканскі бюджэт на 2019 год. Як паведаміў першы намеснік міністра фінансаў Юрый Селіверстаў, бюджэт сфармаваны па базавым сцэнары – 5,3% інфляцыя, 1,2% – прырост ВУП, кошт нафты – $ 60 за барэль.

Даходы вырастуць сціпла – на 0,8% да 23,7 рублёў. Першы намеснік міністра растлумачыў гэта больш кансерватыўнай ацэнкай кошту нафты і ўлікам падатковага манеўру (праект бюджэту фармаваўся без уліку кампенсацыі ад РФ, пра якую Беларусь пакуль не дамовілася). Вырастуць і выдаткі – на 5,1%, да 22 млрд рублёў.

«Падатковы манеўр», які плануе рэалізаваць Расея, прадугледжвае, пачынаючы з 2019 года, паэтапнае абнуленне экспартных пошлінаў на нафту пры адначасовым павышэнні падатку на здабычу карысных выкапняў. У выніку з 2024 года Беларусь будзе закупляць сыравіну па сусветных коштах і пазбавіцца перавагі над канкурэнтамі па-за межамі ЕАЭС. Паводле міністра фінансаў Беларусі Максіма Ермаловіча, агульныя страты бюджэту краіны ад падатковага манеўру з 2019 па 2024 год могуць скласці ад 8 да 12 млрд. долараў.

Прафіцыт у памеры 1,7 рублёў пойдзе на пагашэнне вонкавага доўгу. Усяго ў 2019-м трэба пагасіць 5,8 млрд рублёў доўгу, яшчэ каля 3 млрд рублёў трэба на абслугоўванне запазычанасці. На пагашэнне дзярждоўгу таксама плануецца накіраваць 2,8 млрд рублёў з недаўгавых крыніцаў (перетаможка расейскай нафты, пошліны на нафтапрадукты, рэшткі сродкаў бюджэту). На рэфінансаванне запазычанасці неабходна прыцягнуць $ 1,4 млрд. Акрамя таго, для недапушчэння падзення золатавалютных рэзерваў ніжэй за два месяцы імпарту неабходна прыцягнуць $ 517 млн.

Юрый Селіверстаў дадаў, што цяпер на стадыі прапрацоўкі прыцягненне $ 1 млрд расейскага крэдыту на рэфінансаванне даўгоў,

ІІ, belsat.eu, паводле TUT.by

Стужка навінаў